фoта: www.mfa.gov.by
Гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Расіі Сяргеем Лаўровым у Мінску. Такі ж падыход, па словах міністра, характарызуе ўзаемадзеянне дзвюх краін і ў інтэграцыйных фарматах, на міжнародных пляцоўках. Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, выказаў перакананасць, што на перамовах удасцца падрабязна і канкрэтна разгледзець ход выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы. Ён дадаў, што ў бакоў ёсць вельмі дакладны план працы, якога яны маюць намер прытрымлівацца.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.