www.belta.by
Беларусь - у ліку сусветных лідараў па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Гэта на сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі Хоулінь Чжао. У апошнія гады ў нашай краіне рэалізаваны шэраг буйных праектаў: з’явілася IP-тэлебачанне, павышаны ўзровень пранікнення сеткі Інтэрнэт да 70%, запушчаны новы сотавы стандарт 4G, а таксама ўласны спадарожнік сувязі. - Беларусь паднялася ў рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі на 14 пазіцый. Згодна з індэксам тэлекамунікацыйнага развіцця, летась наша краіна займала 36 месца ў свеце - апярэдзіла ўсе краіны СНД. На думку экспертаў, сакрэт поспеху ў асабістым патранаце сферы Прэзідэнтам краіны, у стварэнні неабходных умоў для інвестыцый на тэлекамунікацыйным рынку.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.