Мерапрыемства арганізуе Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Гандлёвым бюро Тайланда падчас афіцыйнага візіту бедарускай парламенцкай дэлегацыі. Плануецца, што ў форуме прымуць удзел прадстаўнікі буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з беларускім бізнэсам, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.
Тым часам у Амане на гэтым тыдні пройдзе другое пасяджэнне беларуска-аманскага савета дзелавога супрацоўніцтва. Візіт беларускай дэлегацыі ў гэту краіну ўзначаліць міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, які правядзе шэраг сустрэч на высокім узроўні.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.