дна з галоўных хрысціянскіх святынь - абраз Хрыста з часціцай цярновага вянка - прыбыла ў Мінск з Парыжа.

фота:  www.ont.by

   

        Паводле Евангелля, цярновы вянок перад распяццем Збавіцеля сплялі рымскія войны і надзелі Ісусу на галаву, каб узмацніць яго пакуты. Згадкі пра вянок сустракаюцца з IV стагоддзя. У нейкі час рэліквія захоўвалася ў Канстанцінопалі, а ў пачатку XIII стагоддзя была перавезена на Захад, дзе ў сярэдзіне стагоддзя яе набыў кароль Францыі Людовік IX Святы. З 1801 года рэліквія захоўваецца ў саборы Парыжскай Божай Маці, адкуль і была дастаўлена ў Мінск. Урачыстую сустрэчу ў беларускай сталіцы ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. У Свята-Духавым кафедральным саборы святыня прабудзе тры дні. Затым яе перанясуць у сталічны Аляксандра-Неўскі храм. Таксама абраз з часціцай цярновага вянка чакаюць у Гродне і Жыровічах, пасля чаго яна адправіцца ў Расію.

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)