фота: www.evrazesnews.ru
Еўразійская эканамічная камісія да пачатку сакавіка сфарміруе пералік прыярытэтных інфраструктурных праектаў па спалучэнні Еўразійскага эканамічнага саюза і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. На падставе адабраных праектаў будзе сфарміравана і дарожная карта па ўзаемадзеянні краін ЕАЭС з Кітаем. Плануецца і стварэнне сучасных сістэм міжнародных лагістычных цэнтраў па асноўных міжнародных транспартных калідорах Еўразіі: Заходняя Еўропа - Заходні Кітай, Поўнач - Поўдзень, Усход - Захад, Паўночны марскі шлях. Праект Эканамічнага пояса Шаўковага шляху забяспечыць прыток інвестыцый у транспартную інфраструктуру краін ЕАЭС. Яе мадэрнізацыя пашырыць узаемны гандаль паміж дзяржавамі саюза, павысіць іх інвестыцыйную прывабнасць. У доўгатэрміновай перспектыве гэта прывядзе да паскарэння росту іншых галін эканомікі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.