Гэта заявіў беларускі прэм'ер Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Паўночная сталіца - адзін з важнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў нашай краіны сярод расійскіх рэгіёнаў. Па выніках 2015 тавараабарот склаў каля $ 1,5 млрд. Гэта менш, чым у 2014, калі бакі дасягнулі $ 2 млрд. Андрэй Кабякоў адзначыў, што, перш за ўсё, супрацоўніцтва неабходна развіваць у сферы вытворчай кааперацыі. Таксама сярод тэм пасяджэння - узаемадзеянне ў Еўразійскім эканамічным саюзе.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.