Італьянская правінцыя Парма гатова пашыраць стасункі з Гомельскай вобласцю па ўсіх напрамках: ад рэалізацыі праектаў у гуманітарнай сферы да стварэння сумесных вытворчасцей і прадпрыемстваў. Гэта паведаміў прэзідэнт італьянскай асацыяцыі "Дапамога дзецям Парма" Джанкарла Венеры. Супрацоўніцтва рэгіёнаў пачалося 20 гадоў таму. Калі спачатку ўсе сумесныя праекты насілі толькі гуманітарны характар, то з 2010 года вылучаны тры новыя напрамкі: адукацыйны, эканамічны (стварэнне сумесных вытворчасцей) і па стварэнні безбар'ернага асяроддзя.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.