фото:www.bel.sputnik.by
У Віцебскім краязнаўчым музеі прадстаўлена выстава "Латышскія рукавіцы" - рэпрадукцыі тых, што насілі у 19 - пачатку 20 стагоддзяў. Да гэтага калекцыя пабывала ў Бельгіі, Германіі, Казахстане, Японіі і іншых краінах. З даўніх часоў рукавіцы з’яўляюцца своеасаблівым сімвалам для латвійскага народа. Вядома больш за пяць тысяч традыцыйных узораў. І ні на адной пары арнамент не паўтараецца. У латвійскіх модніц было не менш за сто пар рукавіц на ўсе выпадкі жыцця.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.