Вось такая яна, мая малая радзіма...
Мая малая радзіма – вёска Навасады Дзяржынскага раёна.
З павагай, Алена
Стэльмах.
Навасадскае
Спее жыта.
Шэпча поле –
Будзе хлебнае застолле.
Пчолы дзынкаюць. З ахвотай
Мёдныя пакуюць соты.
Кружыць бусел над сялом –
Беражэ будан свой дом.
Верабей пільнуе хатку –
Пад страхою - немаўляткі.
І для кроплі ліст – калыска.
Усё тут міла, родна, блізка,
Усё тут гулка, спеўна, звонка –
Гэта ж родная старонка.
Алена Стэльмах
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.