"Беларусьфільм" здымае кіно пра унікальны абрад сустрэчы вясны.


      Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" пачала здымкі новай дакументальнай стужкі "Чырачка", прысвечанай унікальнаму абраду сустрэчы вясны, які захаваўся ў вёсцы Тонеж (Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць). Мясцовыя жыхары зазываюць птушак чыркоў – вестуноў вясны. У святочны дзень выпякаецца печыва ў выглядзе маленькіх качачак па спецыяльным рэцэпце, упрыгожваецца ёлка і вырабляецца пудзіла зімы да веснавога новага года. Затым жыхары вёскі едуць на ўзгорак, каб паклікаць вясну і ачысціцца ад старой зімы, а па дарозе раздаюць суседзям "чырачак". Пра ўнікальны абрад рэжысёрам Валерыем Рыбаровым ў 1977 годзе зняты дакументальны фільм "Тонежскія бабы", які стаў этапным у творчасці вядомага беларускага кінематаграфіста. Аўтарам новай стужкі стала рэжысёр-дэбютант Марыя Курачава. Фільм можна будзе ўбачыць ужо восенню.                 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动