Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі плануе разгледзець законапраект аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Манголіі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

          Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Віталь Бусько. Дэпутат звярнуў увагу, што Манголія мае вялікую па працягласці граніцу з Расіяй і Казахстанам - партнёрамі Беларусі па Мытным саюзе. Адкрываюцца дадатковыя магчымасці для супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і на ўзроўні Мытнага Саюза. "Рэалізацыя пагаднення будзе садзейнічаць у тым ліку павелічэнню транзіту грузаў і тавараў", - адзначыў Віталь Бусько. Парламентарый дадаў, што Манголія - член Сусвентай гандлёвай арганізацыі, і паколькі Беларусь таксама паслядоўна працуе над уступленнем у гэту арганізацыю, мець у ёй яшчэ аднаго надзейнага саюзніка не будзе лішнім.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动