Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Віталь Бусько. Дэпутат звярнуў увагу, што Манголія мае вялікую па працягласці граніцу з Расіяй і Казахстанам - партнёрамі Беларусі па Мытным саюзе. Адкрываюцца дадатковыя магчымасці для супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і на ўзроўні Мытнага Саюза. "Рэалізацыя пагаднення будзе садзейнічаць у тым ліку павелічэнню транзіту грузаў і тавараў", - адзначыў Віталь Бусько. Парламентарый дадаў, што Манголія - член Сусвентай гандлёвай арганізацыі, і паколькі Беларусь таксама паслядоўна працуе над уступленнем у гэту арганізацыю, мець у ёй яшчэ аднаго надзейнага саюзніка не будзе лішнім.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.