Беларусь прыхільна да развіцця канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ, заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе.


          Беларусь нязменна прыхільна да развіцця канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ і яе інстытутамі, заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага схода Беларусі ў ПА АБСЕ Уладзімір Сянько. Сенатар звярнуў увагу на важнасць паступальнага, эвалюцыйнага развіцця дэмакратыі ў краінах АБСЕ і контрпрадукцыйнасць дзеянняў, накіраваных на штучнае паскарэнне працэсаў дэмакратычнага развіцця. Ён крытычна ацаніў ангажаванасць Агульнага камітэта ПА АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях і яго прадузятае стаўленне да развіцця сітуацыі ў Беларусі. Нагадаем, парламенцкая дэлегацыя нашай краіны прымае ўдзел у XIII зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动