Беларусь нязменна прыхільна да развіцця канструктыўнага ўзаемадзеяння з АБСЕ і яе інстытутамі, заснаванага на раўнапраўі і ўзаемнай павазе. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага схода Беларусі ў ПА АБСЕ Уладзімір Сянько. Сенатар звярнуў увагу на важнасць паступальнага, эвалюцыйнага развіцця дэмакратыі ў краінах АБСЕ і контрпрадукцыйнасць дзеянняў, накіраваных на штучнае паскарэнне працэсаў дэмакратычнага развіцця. Ён крытычна ацаніў ангажаванасць Агульнага камітэта ПА АБСЕ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях і яго прадузятае стаўленне да развіцця сітуацыі ў Беларусі. Нагадаем, парламенцкая дэлегацыя нашай краіны прымае ўдзел у XIII зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí