Партнёрскія адносіны паміж Масквой і Мінскам характарызуюцца ростам тавараабароту і ўмацаваннем эканамічных сувязей

       Партнёрскія адносіны паміж Масквой і Мінскам характарызуюцца ростам тавараабароту і ўмацаваннем эканамічных сувязей. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна з нагоды пачатку Дзён Мінска ў Маскве.
      Ён выказаў удзячнасць беларускім спецыялістам за ўдзел у рэалізацыі маштабнай праграмы развіцця Маскоўскага метрапалітэна і будаўніцтве іншых буйных аб'ектаў у сталіцы Расіі.
      Падчас Дзён Мінска ў Маскве пройдуць эканамічная канферэнцыя, круглыя сталы па пытаннях маладзёжнай палітыкі і сацыяльнай абароны , адукацыі і аховы здароўя, таварыскія матчы зборных каманд па футболе і гандболе і , вядома ж , канцэрт майстроў мастацтваў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动