Партнёрскія адносіны паміж Масквой і Мінскам характарызуюцца ростам тавараабароту і ўмацаваннем эканамічных сувязей. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна з нагоды пачатку Дзён Мінска ў Маскве.
Ён выказаў удзячнасць беларускім спецыялістам за ўдзел у рэалізацыі маштабнай праграмы развіцця Маскоўскага метрапалітэна і будаўніцтве іншых буйных аб'ектаў у сталіцы Расіі.
Падчас Дзён Мінска ў Маскве пройдуць эканамічная канферэнцыя, круглыя сталы па пытаннях маладзёжнай палітыкі і сацыяльнай абароны , адукацыі і аховы здароўя, таварыскія матчы зборных каманд па футболе і гандболе і , вядома ж , канцэрт майстроў мастацтваў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.