Беларусь і Туркменістан будуць пашыраць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

           Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае цікавасць Беларусі да развіцця супрацоўніцтва з Туркменістанам па ўсіх напрамках. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў ў Ашхабадзе на перамовах з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Як адзначыў беларускі лідар, штогадовыя кантакты і сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін даюць магчымасць трымаць на кантролі рэалізацыю значных сумесных праектаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Туркменістана развіваюцца вельмі паспяхова.
           У сваю чаргу Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што ў гэтым годзе споўнілася 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Туркменістанам, і за гэты перыяд бакам удалося многае зрабіць у развіцці адносін па розных напрамках. У гандлёва-эканамічнай сферы асноўным праектам Прэзідэнт Туркменістана назваў будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў.  Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў аб зацікаўленасці туркменістанскага боку ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў культуры, навуцы, адукацыі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动