Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае цікавасць Беларусі да развіцця супрацоўніцтва з Туркменістанам па ўсіх напрамках. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў ў Ашхабадзе на перамовах з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Як адзначыў беларускі лідар, штогадовыя кантакты і сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін даюць магчымасць трымаць на кантролі рэалізацыю значных сумесных праектаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Туркменістана развіваюцца вельмі паспяхова.
У сваю чаргу Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што ў гэтым годзе споўнілася 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Туркменістанам, і за гэты перыяд бакам удалося многае зрабіць у развіцці адносін па розных напрамках. У гандлёва-эканамічнай сферы асноўным праектам Прэзідэнт Туркменістана назваў будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў. Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў аб зацікаўленасці туркменістанскага боку ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў культуры, навуцы, адукацыі.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici