Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыме ўдзел у агульнай дыскусіі і шэрагу іншых мерапрыемстваў Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку

       Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Нью-Ёрку, ён узначальвае беларускую дэлегацыю, якая прымае ўдзел у 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі прымае ўдзел у шэрагу міжнародных мерапрыемстваў высокага ўзроўню, у тым ліку агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, спецыяльным мерапрыемстве старшыні ГА ААН па мэтах развіцця тысячагоддзя, міністэрскай сустрэчы групы сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі, сустрэчы высокага ўзроўню па ядзерным раззбраенні, міністэрскай сустрэчы Руху Недалучэння і іншых.
      Акрамя таго, запланаваны сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам міжнародных арганізацый сістэмы ААН, міністрамі замежных спраў краін - членаў ААН для абмеркавання дынамікі і перспектыў узаемадзеяння.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动