Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Нью-Ёрку, ён узначальвае беларускую дэлегацыю, якая прымае ўдзел у 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі прымае ўдзел у шэрагу міжнародных мерапрыемстваў высокага ўзроўню, у тым ліку агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, спецыяльным мерапрыемстве старшыні ГА ААН па мэтах развіцця тысячагоддзя, міністэрскай сустрэчы групы сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі, сустрэчы высокага ўзроўню па ядзерным раззбраенні, міністэрскай сустрэчы Руху Недалучэння і іншых.
Акрамя таго, запланаваны сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам міжнародных арганізацый сістэмы ААН, міністрамі замежных спраў краін - членаў ААН для абмеркавання дынамікі і перспектыў узаемадзеяння.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí