Беларусь прадставіць даклад аб выкананні палажэнняў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.

         Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым прыме ўдзел у пасяджэнні Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі ў Жэневе. Беларускі дыпламат прадставіць аб'яднаны перыядычны даклад нашай краіны аб выкананні палажэнняў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. У прыватнасці, даклад будзе ўключаць інфармацыю аб нацыянальных намаганнях па недапушчэнні дыскрымінацыі або пераваг па прыкмеце расы, колеру скуры, радавога, нацыянальнага або этнічнага паходжання, заахвочвання міжкультурнага, міжнацыянальнага і міжканфесійнага дыялогу. Прадстаўленне нацыянальных перыядычных дакладаў ў Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі - міжнароднае абавязацельства Беларусі як краіны - удзельніцы Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.                 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动