Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым прыме ўдзел у пасяджэнні Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі ў Жэневе. Беларускі дыпламат прадставіць аб'яднаны перыядычны даклад нашай краіны аб выкананні палажэнняў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. У прыватнасці, даклад будзе ўключаць інфармацыю аб нацыянальных намаганнях па недапушчэнні дыскрымінацыі або пераваг па прыкмеце расы, колеру скуры, радавога, нацыянальнага або этнічнага паходжання, заахвочвання міжкультурнага, міжнацыянальнага і міжканфесійнага дыялогу. Прадстаўленне нацыянальных перыядычных дакладаў ў Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі - міжнароднае абавязацельства Беларусі як краіны - удзельніцы Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí