Беларусі і Азербайджану ўдалося не проста захаваць, але і прымножыць свае адносіны - Лукашэнка

    Беларусі і Азербайджану ўдалося не проста захаваць, але і прымножыць свае адносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым з нагоды завяршэння яго дыпмісіі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Нейкая дрэнная традыцыя: лепшыя нашы сябры-паслы ад'язджаюць і мы вымушаны спадзявацца, што тыя, хто прыедзе пасля вас, будуць добрымі нашымі сябрамі, і мы гэтак жа, як і пры вашай кадэнцыі, зможам выбудаваць самыя добрыя адносіны з Азербайджанам. Але ў тым, што ў нас будуць добрыя адносіны з Азербайджанам, я ніколькі не сумняваюся, паколькі на ўсіх узроўнях нам удалося выбудаваць гэтыя ўзаемаадносіны на аснове ўзаемаразумення", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж народамі дзвюх краін склаліся добрыя, цесныя і дружалюбныя адносіны.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў азербайджанскаму дыпламату за разуменне няпростых працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Прэзідэнт адзначыў, што беларускі бок у сваю чаргу перажываў з-за канфлікту, які абвастрыўся ў мінулым годзе паміж Азербайджанам і Арменіяй.

"У асноўным дзякуючы пазіцыі Азербайджана і вашага Прэзідэнта вам удалося стабілізаваць абстаноўку і прыйсці да мірнага ўрэгулявання тых праблем, якія існавалі. Вядома, шлях да міру толькі пачаўся, - падкрэсліў беларускі лідар. - І армянскі, і азербайджанскі народ заслужылі спакойнага, мірнага жыцця".

Гаворачы пра развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Азербайджанам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды гатова аказаць тэхнічную і тэхналагічную дапамогу. Ён падзякаваў азербайджанскаму боку за пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. "Вы малайцы, не прагнуліся пад націскам з боку заходніх дзяржаў. Вы трымаеце слова. Як мы дамовіліся, так і дзейнічаеце. Гэта дарагога варта ў сучасным свеце. Вы на нас можаце разлічваць, мы гатовы рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час майго нядаўняга візіту ў Азербайджан", - заявіў Прэзідэнт.

Пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Лаціф Гандзілаў заявіў, што адносіны Азербайджана і Беларусі маюць трывалую аснову, краіны заўсёды глядзяць толькі наперад і ставяць перад сабой важныя мэты. "Мы за гэтыя гады змаглі дасягнуць усіх пастаўленых задач, - падкрэсліў дыпламат. - У нас няма нявырашаных пытанняў, нявырашаных праблем".

"Беларусь для нас - брацкая дзяржава. Аўтарытэт гэтай дзяржавы вельмі высокі. Мы заўсёды былі і будзем побач з вамі", - падагульніў пасол

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动