Беларусі і Азербайджану ўдалося не проста захаваць, але і прымножыць свае адносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым з нагоды завяршэння яго дыпмісіі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Нейкая дрэнная традыцыя: лепшыя нашы сябры-паслы ад'язджаюць і мы вымушаны спадзявацца, што тыя, хто прыедзе пасля вас, будуць добрымі нашымі сябрамі, і мы гэтак жа, як і пры вашай кадэнцыі, зможам выбудаваць самыя добрыя адносіны з Азербайджанам. Але ў тым, што ў нас будуць добрыя адносіны з Азербайджанам, я ніколькі не сумняваюся, паколькі на ўсіх узроўнях нам удалося выбудаваць гэтыя ўзаемаадносіны на аснове ўзаемаразумення", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж народамі дзвюх краін склаліся добрыя, цесныя і дружалюбныя адносіны.
"У асноўным дзякуючы пазіцыі Азербайджана і вашага Прэзідэнта вам удалося стабілізаваць абстаноўку і прыйсці да мірнага ўрэгулявання тых праблем, якія існавалі. Вядома, шлях да міру толькі пачаўся, - падкрэсліў беларускі лідар. - І армянскі, і азербайджанскі народ заслужылі спакойнага, мірнага жыцця".
Гаворачы пра развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Азербайджанам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды гатова аказаць тэхнічную і тэхналагічную дапамогу. Ён падзякаваў азербайджанскаму боку за пастаўкі вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. "Вы малайцы, не прагнуліся пад націскам з боку заходніх дзяржаў. Вы трымаеце слова. Як мы дамовіліся, так і дзейнічаеце. Гэта дарагога варта ў сучасным свеце. Вы на нас можаце разлічваць, мы гатовы рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час майго нядаўняга візіту ў Азербайджан", - заявіў Прэзідэнт.
"Беларусь для нас - брацкая дзяржава. Аўтарытэт гэтай дзяржавы вельмі высокі. Мы заўсёды былі і будзем побач з вамі", - падагульніў пасол
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici