ЕЭК абнуліла ўвазную пошліну на сыравіну з каштоўнымі металамі

Фота: belta.by


Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне знізіць да 0 працэнтаў стаўкі ўвазных мытных пошлін на асобныя віды сыравіны, якая мае каштоўныя металы і іх злучэнні, паведаміў БЕЛТА прадстаўнік гандлёвага блока ЕЭК Аляксей Ашыхмін.

"Рашэнне адобрана тэрмінам на 3 гады. Сёння адпаведныя пошліны складаюць ад 3 працэнтаў да 15 працэнтаў ад мытнага кошту", - растлумачыў Аляксей Ашыхмін.

На гэты час рынак каштоўных металаў у Еўразійскім эканамічным саюзе мае недастатковы запас крыніц сыравіны для загрузкі магутнасцей афінажных прадпрыемстваў. Прынятае рашэнне павінна павысіць узровень загрузкі вытворчасці ў дзяржавах - членах ЕАЭС, а таксама павялічыць падатковыя паступленні.

"Увядзенне тарыфнай меры будзе садзейнічаць укладанню інвестыцый у новыя тэхналогіі афінажнай і ювелірнай вытворчасці, на ахову працы і прамысловую бяспеку, а таксама ахову навакольнага асяроддзя", - пракаменціраваў прынятае рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

З улікам дэфіцыту сыравіны на ўнутраным рынку ЕАЭС стаўкі нулявых увазных мытных пошлін прымяняліся ўжо для некаторых відаў такіх тавараў у перыяд з 2 студзеня 2017 года па 31 снежня 2017 года і з 24 чэрвеня 2018 года па 30 чэрвеня 2020 года.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动