Прэзентацыя альбома лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі адбылася ў Мінску (Відэа)


Сёння ў рамках праекта «У пошуках страчанага» адбылася прэзентацыя альбома лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліхадзедава «Шматнацыянальная Беларусь».

Альбом “Шматнацыянальная Беларусь” з’яўляецца неад’емнай часткай праекта «У пошуках страчанага». Выданне распавядае не пра асобны горад ці мястэчка, а аб Беларусі увогуле і адну з найхарактэрных для нашай краіны рыс – яе шматнацыянальнасць і шматканфесійнасць. Кніга вяртае нас на стагоддзе назад і паказвае, што і ў той час людзі жылі ў міры і згодзе: займаліся рамяством, дапамагалі адно аднаму, шчыра працавалі, развівалі мірныя традыцыі продкаў, якія трэба захоўваць.


У аснове альбома – больш за чатыры сотні паштовак і фотаздымкаў канца ХІХ–ХХ стагоддзяў з прыватнай калекцыі аўтара.


Сярод наведвальнікаў прэзентацыі быў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动