Аб гэтым заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў.
Па яго словах у Пекіне падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па рэалізацыі сумесных інвестпраектаў. Плануецца стварыць фотагальванічную электрастанцыю, якая будзе пастаўляць электраэнергію для прадпрыемства "Гомельшкло". Кошт праекта ацэньваецца ў $ 70 млн.
На пляцоўцы Беларускага цэментнага завода плануецца арганізаваць вытворчасць дэкаратыўных пліт і штучнага каменя па тэхналогіі, якая ўжо працуе ў Кітаі. Кошт стварэння двух ліній па выпуску адпаведнай прадукцыі складае больш за $ 60 млн.
Бакі таксама маюць намер рэалізаваць праект па будаўніцтве ў Беларусі жылога раёна з выкарыстаннем тэхналогій энергазберажэння.