Беларусь і Кітай у бліжэйшыя 5-7 гадоў плануюць рэалізаваць праекты ў будаўніцтве на $ 1 млрд.

Аб гэтым заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў.
      Па яго словах у Пекіне падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па рэалізацыі сумесных інвестпраектаў.  Плануецца стварыць фотагальванічную электрастанцыю, якая будзе пастаўляць электраэнергію для прадпрыемства "Гомельшкло". Кошт праекта ацэньваецца ў $ 70 млн.
      На пляцоўцы Беларускага цэментнага завода плануецца арганізаваць вытворчасць дэкаратыўных пліт і штучнага каменя па тэхналогіі, якая ўжо працуе ў Кітаі. Кошт стварэння двух ліній па выпуску адпаведнай прадукцыі складае больш за $ 60 млн.
      Бакі таксама маюць намер рэалізаваць праект па будаўніцтве ў Беларусі жылога раёна з выкарыстаннем тэхналогій энергазберажэння.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions