Беларускае друкаванае слова выходзіць за межы краіны (аўдыя)


 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна супрацоўнічае ў галіне міжнароднага дакументаабмену з буйнымі замежнымі нацыянальнымі, акадэмічнымі, універсітэцкімі, публічнымі і іншымі бібліятэкамі. Гэта дазваляе забяспечыць чытачам доступ да сучасных сусветных інфармацыйных рэсурсаў. Больш за 150 бібліятэк з 45 краін з'яўляюцца партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі па міжнародным дакументаабмене, расказала загадчыца аддзела камплектавання фондаў Юлія Пераверзева:

 

 

У апошняе дзесяцігоддзе заўважаная тэндэнцыя да скарачэння дакументаабмену, больш выгадным становіцца абмен электроннымі варыянтамі выданняў або падпіска на базы даных. Нацыянальная бібліятэка імкнецца зрабіць даступнымі базы даных буйнейшых бібліятэк свету, цэнтралізавана закупляе інфармацыйныя рэсурсы і прапануе іншым бібліятэкам краіны.

 


 

Цяпер час супрацоўнікі аддзела займаюцца цэнтралізаваным камплектаваннем сістэмы фондаў і калекцый Нацыянальнай бібліятэкі ўсімі відамі айчынных і замежных выданняў. Аб'ём штогадовых паступленняў дакументаў складае каля 250 тысяч экзэмпляраў на 56 мовах свету.



 

У фонды бібліятэкі ад шматлікіх партнёраў у якасці падарункаў пастаянна паступаюць новыя дакументы. З імі чытачы могуць пазнаёміцца на выставе новых паступленняў. Там прадстаўлена друкаваная прадукцыя па ўсіх галінах ведаў. Дакументы экспануюцца ў рэжыме адкрытага доступу. Змена экспазіцыі ажыццяўляецца 1 раз на тры тыдні. У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动