Мемарыяльная дошка Васілю Быкаву можа з'явіцца ў Мінску ў пачатку года дзякуючы дабрачыннаму Фонду Марыі Магдалены Радзівіл (інтэрв'ю)


 

Мемарыяльная дошка Васілю Быкаву можа з'явіцца ў Мінску ў пачатку года. Гэта ініцыятыва дабрачыннага Фонду Марыі Магдалены Радзівіл. Як чакаецца, удзел ва ўрачыстасцях прымуць родныя пісьменніка, беларускія культурныя і грамадскія дзеячы. Гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю радыё «Беларусь» распавёў прэзідэнт Фонду Алесь Сапега.

Яшчэ адной значнай падзеяй для беларускай культуры ў 2020-м павінна стаць перапахаванне ў Мінску пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі. У пачатку Другой сусветнай вайны ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр у 1941 годдзе ў эвакуацыі. Быў пахаваны ў горадзе Уральску (Казахстан). За амаль 80 гадоў пытанне аб пераносе астанкаў класіка ўзнікала шмат разоў. І нарэшце сімвалічнае вяртанне Змітрака Бядулі на Радзіму можа адбыцца.

2019 год для Фонду Марыі Магдалены Радзівіл таксама быў адзначаны шэрагам важных праектаў. Сярод іх - правядзенне канцэрту беларускага гурта J:Морс у жэнеўскай штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Беларускія артысты выступілі на пляцоўцы ААН упершыню у гісторыі.

Пра гэта і не толькі – Алесь Сапега:


 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动