Мемарыяльная дошка Васілю Быкаву можа з'явіцца ў Мінску ў пачатку года. Гэта ініцыятыва дабрачыннага Фонду Марыі Магдалены Радзівіл. Як чакаецца, удзел ва ўрачыстасцях прымуць родныя пісьменніка, беларускія культурныя і грамадскія дзеячы. Гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю радыё «Беларусь» распавёў прэзідэнт Фонду Алесь Сапега.
Яшчэ адной значнай падзеяй для беларускай культуры ў 2020-м павінна стаць перапахаванне ў Мінску пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі. У пачатку Другой сусветнай вайны ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр у 1941 годдзе ў эвакуацыі. Быў пахаваны ў горадзе Уральску (Казахстан). За амаль 80 гадоў пытанне аб пераносе астанкаў класіка ўзнікала шмат разоў. І нарэшце сімвалічнае вяртанне Змітрака Бядулі на Радзіму можа адбыцца.
2019 год для Фонду Марыі Магдалены Радзівіл таксама быў адзначаны шэрагам важных праектаў. Сярод іх - правядзенне канцэрту беларускага гурта J:Морс у жэнеўскай штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Беларускія артысты выступілі на пляцоўцы ААН упершыню у гісторыі.
Пра гэта і не толькі – Алесь Сапега:
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí