У Мінску адкрылася прадстаўніцтва Літоўскай чыгункі.

         Зрабіць Мінск і Вільнюс бліжэй, чыгуначныя зносіны больш камфортнымі, а дастаўку грузаў больш аптымальнай – у беларускай сталіцы адкрылася прадстаўніцтва Літоўскай чыгункі. Галоўная прычына - штогадовае павелічэнне груза- і пасажырапатоку, а таксама геаграфічная блізкасць дзвюх краін. Сёння па папулярным кірунку Мінск - Вільнюс – Мінск за месяц ездзяць амаль 30 тысяч пасажыраў. А з адкрыццём прадстаўніцтва і запускам хуткаснага цягніка  такія паездкі стануць яшчэ больш камфортнымі і хуткімі. У цэлым праект арганізацыі хуткасных пасажырскіх зносін Мінск - Вільнюс - Мінск разлічаны да 2015  года. Плануецца не толькі падарыць пасажырам дзвюх краін 30 хвілін, скараціўшы  час знаходжання ў дарозе, але і запусціць новыя электрычкі з Мінска да Вільнюса, якія сёння курсіруюць на прыгарадных маршрутах дзвюх сталіц.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动