Зрабіць Мінск і Вільнюс бліжэй, чыгуначныя зносіны больш камфортнымі, а дастаўку грузаў больш аптымальнай – у беларускай сталіцы адкрылася прадстаўніцтва Літоўскай чыгункі. Галоўная прычына - штогадовае павелічэнне груза- і пасажырапатоку, а таксама геаграфічная блізкасць дзвюх краін. Сёння па папулярным кірунку Мінск - Вільнюс – Мінск за месяц ездзяць амаль 30 тысяч пасажыраў. А з адкрыццём прадстаўніцтва і запускам хуткаснага цягніка такія паездкі стануць яшчэ больш камфортнымі і хуткімі. У цэлым праект арганізацыі хуткасных пасажырскіх зносін Мінск - Вільнюс - Мінск разлічаны да 2015 года. Плануецца не толькі падарыць пасажырам дзвюх краін 30 хвілін, скараціўшы час знаходжання ў дарозе, але і запусціць новыя электрычкі з Мінска да Вільнюса, якія сёння курсіруюць на прыгарадных маршрутах дзвюх сталіц.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí