Аляксандр Лукашэнка: Прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Беларусі - пабудова агульнадаступнай і эфектыўнай сістэмы аховы здароўя

Прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Беларусі - пабудова агульнадаступнай і эфектыўнай сістэмы аховы здароўя. Гэта гаворыцца ў звароце Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі нарадзе высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па пытаннях барацьбы са СНІДам. У апошнія гады дзяржава паслядоўна нарошчвае долю затрат кансалідаванага ВУП на ахову здароўя. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў прыхільнасць краіны да выканання Мэт устойлівага развіцця і, у прыватнасці, мэты "Забеспячэнне здаровага жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце". Неад'емнай часткай палітыкі Беларусі ў сферы аховы здароўя з'яўляюцца меры, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу. Прэзідэнт Беларусі адзначыў неабходнасць аб'яднання рэгіянальных і глабальных намаганняў у гэтым накірунку. Нагадаем, ААН высока ацаніла дасягненні Беларусі ў барацьбе з ВІЧ. У штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку пастаяннаму прадстаўніку нашай краіны Андрэю Дапкюнасу ўручана пасведчанне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яно фіксуе, што ў Беларусі афіцыйна пацверджана поўнае прадухіленне перадачы ВІЧ-інфекцыі ад маці да дзіцяці. Наша краіна стала першай і адзінай у Еўропе, якая атрымала такое пасведчанне.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动