Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у сувязі з серыяй тэрактаў у Парыжы. Беспрэцэдэнтная па маштабах атака тэрарыстаў адбылася ў пятніцу 13 лістапада у Парыжы: захоп заложнікаў у канцэртнай зале, стральба ў некалькіх акругах, серыя выбухаў ля стадыёна, на якім ішоў матч паміж зборнымі Францыі і Германіі.
Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Францыі адсочваюць сітуацыю - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. МЗС рэкамендуе грамадзянам нашай краіны, якія знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі. Для тэрміновай сувязі з пасольствам Беларусі ў Францыі працуе тэлефон +33609784140. У МЗС звярнулі ўвагу, гэты нумар толькі для грамадзян, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь.