АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА НАКІРАВАЎ СПАЧУВАННІ ФРАНЦУЗСКАМУ НАРОДУ Ў СУВЯЗІ З ТЭРАКТАМІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у сувязі з серыяй тэрактаў у Парыжы. Беспрэцэдэнтная па маштабах атака тэрарыстаў адбылася ў пятніцу 13 лістапада у Парыжы: захоп заложнікаў у канцэртнай зале, стральба ў некалькіх акругах, серыя выбухаў ля стадыёна, на якім ішоў матч паміж зборнымі Францыі і Германіі.

Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Францыі  адсочваюць сітуацыю - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. МЗС рэкамендуе грамадзянам нашай краіны, якія знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі. Для тэрміновай сувязі з пасольствам Беларусі ў Францыі працуе тэлефон +33609784140. У МЗС звярнулі ўвагу, гэты нумар толькі для грамадзян, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь.

 
Emisión por internet
Now:
01.20 Music For All (EN)

Next:
01.40 News (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones