Савет Еўропы разлічвае прыняць у свой склад Беларусь.

         Савет Еўропы разлічвае, што Беларусь у будучым можа стаць членам СЕ, заявіў дырэктар і юрыдычны саветнік Дэпартамента прававых пытанняў і міжнароднага публічнага права СЕ Ёрг Палякевіч на канферэнцыі па прававых стандартах і сістэме пагадненняў і канвенцый Савета Еўропы ў Мінску. Прадстаўнік СЕ пазітыўна ацаніў факт далучэння Беларусі да некаторых дакументаў. У прыватнасці, ён сказаў, што краіна ўдзельнічае ў Канвенцыі аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Эксперт падкрэсліў, што дакумент даў магчымасць Беларусі далучыцца да Балонскага працэсу. Акрамя таго, Ёрг Палякевіч звярнуў увагу, што Беларусь мае багатую юрыдычную гісторыю. У часы Вялікага Княства Літоўскага быў створаны Статут ВКЛ, які ў тым ліку стаў узорам заканатворчасці для іншых дзяржаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动