Мінск наведвае парламенцкая дэлегацыя Арменіі

Мінск наведвае парламенцкая дэлегацыя Арменіі. Гандлёвыя адносіны Беларусі і Арменіі не адпавядаюць магчымасцям, - заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з намеснікам старшыні Нацыянальнага схода Арменіі Эдуардам Шармазанавым.

У  краін ёсць шмат магчымасцей для ўзаемадзеяння - у сельскай гаспадарцы, па пастаўках тэхнікі, стварэнні прадпрыемстваў, адносна прамысловай кааперацыі. На яго думку, адным з варыянтаў паспяховага супрацоўніцтва таксама можа стаць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама нагадаў, што гэтай восенню ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары, і запрасіў армянскіх парламентарыяў прыняць удзел у назіранні за імі.

У сваю чаргу Эдуард Шармазанаў запэўніў, што армянскі бок надае важнае значэнне развіццю адносін з Беларуссю, і пагадзіўся з тым, што парламенты дзвюх краін павінны рабіць для гэтага ўсё магчымае.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动