Мінск наведвае парламенцкая дэлегацыя Арменіі. Гандлёвыя адносіны Беларусі і Арменіі не адпавядаюць магчымасцям, - заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з намеснікам старшыні Нацыянальнага схода Арменіі Эдуардам Шармазанавым.
У краін ёсць шмат магчымасцей для ўзаемадзеяння - у сельскай гаспадарцы, па пастаўках тэхнікі, стварэнні прадпрыемстваў, адносна прамысловай кааперацыі. На яго думку, адным з варыянтаў паспяховага супрацоўніцтва таксама можа стаць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама нагадаў, што гэтай восенню ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары, і запрасіў армянскіх парламентарыяў прыняць удзел у назіранні за імі.
У сваю чаргу Эдуард Шармазанаў запэўніў, што армянскі бок надае важнае значэнне развіццю адносін з Беларуссю, і пагадзіўся з тым, што парламенты дзвюх краін павінны рабіць для гэтага ўсё магчымае.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.