Беларусь паказвае добры прыклад у кантэксце АБСЕ па колькасці жанчын у парламенце

Беларусь паказвае добры прыклад у кантэксце АБСЕ па колькасці жанчын у парламенце. Пра гэта заявіў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэль Георг Лінк. На канферэнцыі ў Белдзяржуніверсітэце прагучала, што Беларусь прадэманстравала прыхільнасць міжнародным стандартам па гендэрнай роўнасці.

Напярэдадні прадстаўнікі АБСЕ - Міхаэль Георг Лінк і Ламберта Заньер -  сустрэліся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Гаворка ішла пра рэалізацыю ў Беларусі сумесных з АБСЕ праектаў, а таксама ўзаемадзеянне з БДІПЧ, у тым ліку па выбарнай праблематыцы. Абмяркоўвалася сітуацыя ў рэгіёне, дзейнасць АБСЕ па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне і ўклад Беларусі ў гэты працэс.

АБСЕ - адзіная арганізацыя, якая адыграла ролю ў нейтралізацыі сітуацыі ва Украіне, заявіў па выніках сустрэчы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. 

У сваю чаргу генеральный сакратар АБСЕ Ламберта Заньер адзначыў, што Беларусь заняла вельмі канструктыўную, і ў той жа час прагматычную пазіцыю па сітуацыі ва Украіне. 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动