Беларусь паказвае добры прыклад у кантэксце АБСЕ па колькасці жанчын у парламенце. Пра гэта заявіў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэль Георг Лінк. На канферэнцыі ў Белдзяржуніверсітэце прагучала, што Беларусь прадэманстравала прыхільнасць міжнародным стандартам па гендэрнай роўнасці.
Напярэдадні прадстаўнікі АБСЕ - Міхаэль Георг Лінк і Ламберта Заньер - сустрэліся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Гаворка ішла пра рэалізацыю ў Беларусі сумесных з АБСЕ праектаў, а таксама ўзаемадзеянне з БДІПЧ, у тым ліку па выбарнай праблематыцы. Абмяркоўвалася сітуацыя ў рэгіёне, дзейнасць АБСЕ па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне і ўклад Беларусі ў гэты працэс.
АБСЕ - адзіная арганізацыя, якая адыграла ролю ў нейтралізацыі сітуацыі ва Украіне, заявіў па выніках сустрэчы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
У сваю чаргу генеральный сакратар АБСЕ Ламберта Заньер адзначыў, што Беларусь заняла вельмі канструктыўную, і ў той жа час прагматычную пазіцыю па сітуацыі ва Украіне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.