Беларусь і Боснія і Герцагавіна зацікаўлены ў спрашчэнні ўзаемных паездак для грамадзян.

         Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Пасла Беларусі ў Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве Аляксандра Хайноўскага са старшынёй Прэзідыума гэтай краіны Младэнам Іванічам. У час сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах. Адзначана зацікаўленасць бакоў у спрашчэнні ўзаемных паездак для іншых катэгорый грамадзян абедзвюх краін. Таксама дыпламаты абмеркавалі стан і шляхі ўмацавання двухбаковых адносін. Сярод прыярытэтаў на бліжэйшую перспектыву - пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё палітычнага дыялога і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动