Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Пасла Беларусі ў Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве Аляксандра Хайноўскага са старшынёй Прэзідыума гэтай краіны Младэнам Іванічам. У час сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах. Адзначана зацікаўленасць бакоў у спрашчэнні ўзаемных паездак для іншых катэгорый грамадзян абедзвюх краін. Таксама дыпламаты абмеркавалі стан і шляхі ўмацавання двухбаковых адносін. Сярод прыярытэтаў на бліжэйшую перспектыву - пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё палітычнага дыялога і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.