Прэзідэнт Індыі наведае з візітам Беларусь.

       Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 2-4 чэрвеня наведае з візітам Беларусь, паведаміў пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці. Кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі ўпэўнены, што па выніках візіту атрымаецца заключыць дамоўленасці, якія дазволяць выйсці на яшчэ больш высокі ўзровень узаемаадносін. Нагадаем, у красавіку Індыю з афіцыйным візітам наведаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Ён правёў перамовы з кіраўніцтвам буйных кампаній, гатовых супрацоўнічаць з Беларуссю. Акцэнт быў зроблены на нарошчванне паставак велікагрузных самазвалаў, беларускай сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ў Індыю. Акрамя таго, абмеркавана стварэнне сумесных вытворчасцей аўтакампанентаў, прадуктаў харчавання. Індыйскім фармацэўтычным кампаніям прапанавана пашырыць сваю прысутнасць у Беларусі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动