Чалябінская вобласць прапануе Беларусі змяніць прыярытэты супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы.

        Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў профільных міністэрстваў у Мінску. Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі Чалябінскай вобласці Сяргей Сушкоў, тавараабарот у частцы сельгаспрадукцыі паміж расійскім рэгіёнам і Беларуссю трымаецца на ўзроўні 10 млн долараў у год. Гэта ў асноўным сельскагаспадарчая тэхніка і сухое малако. Сёння прыярытэты змяніліся. Чалябінская вобласць хацела б атрымліваць прадукцыю першаснага насенняводства, пераймаць тэхналогіі працы ў закрытым грунце, ствараць сумесныя прадпрыемствы ў сферы малочнай жывёлагадоўлі. Сяргей Сушкоў таксама адзначыў, што расійскі бок гатовы прапанаваць транспартныя лагістычныя ланцужкі для далейшага перамяшчэння беларускіх тавараў на тэрыторыю Далёкага Усходу, Паўночнага Казахстана і Кітая.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动