Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў профільных міністэрстваў у Мінску. Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі Чалябінскай вобласці Сяргей Сушкоў, тавараабарот у частцы сельгаспрадукцыі паміж расійскім рэгіёнам і Беларуссю трымаецца на ўзроўні 10 млн долараў у год. Гэта ў асноўным сельскагаспадарчая тэхніка і сухое малако. Сёння прыярытэты змяніліся. Чалябінская вобласць хацела б атрымліваць прадукцыю першаснага насенняводства, пераймаць тэхналогіі працы ў закрытым грунце, ствараць сумесныя прадпрыемствы ў сферы малочнай жывёлагадоўлі. Сяргей Сушкоў таксама адзначыў, што расійскі бок гатовы прапанаваць транспартныя лагістычныя ланцужкі для далейшага перамяшчэння беларускіх тавараў на тэрыторыю Далёкага Усходу, Паўночнага Казахстана і Кітая.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí