Дэлегацыя Чалябінскай вобласці Расіі наведвае нашу краіну.


      Беларусь праяўляе цікавасць да ўдзелу ў станкабудаўнічым кластары Чэлябінскай вобласці, -  заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіена Барысам Дуброўскiм. Па словах кіраўніка дзяржавы, беларускі холдзінг "Белстанкаінструмент" зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з новым чэлябінскім прадпрыемствам.
         Чэлябінск мае патрэбу ў беларускай тэхніцы і станках. Супрацоўніцтва ў гэтай сферы - асноўная тэма візіту губернатара Барыса Дуброўскага ў Мінск. Госці з аднаго самых індустрыяльна развітых рэгіёнаў Расіі маюць намер наведаць прадпрыемствы Мінска. На Урале працуюць 700 БелАЗаў і больш 6 000 грузавікоў МАЗ, створана тры зборачныя вытворчасці. Тавараабарот паміж Беларуссю і Чэлябінскай вобласцю летась склаў $314 млн., але партнёры ўпэўнены, што яго можна істотна павялічыць і дамовіцца аб новых пастаўках.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动