Беларусь праяўляе цікавасць да ўдзелу ў станкабудаўнічым кластары Чэлябінскай вобласці, - заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіена Барысам Дуброўскiм. Па словах кіраўніка дзяржавы, беларускі холдзінг "Белстанкаінструмент" зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з новым чэлябінскім прадпрыемствам.
Чэлябінск мае патрэбу ў беларускай тэхніцы і станках. Супрацоўніцтва ў гэтай сферы - асноўная тэма візіту губернатара Барыса Дуброўскага ў Мінск. Госці з аднаго самых індустрыяльна развітых рэгіёнаў Расіі маюць намер наведаць прадпрыемствы Мінска. На Урале працуюць 700 БелАЗаў і больш 6 000 грузавікоў МАЗ, створана тры зборачныя вытворчасці. Тавараабарот паміж Беларуссю і Чэлябінскай вобласцю летась склаў $314 млн., але партнёры ўпэўнены, што яго можна істотна павялічыць і дамовіцца аб новых пастаўках.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí