Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Сусветнаму банку пашырыць фінансаванне праектаў дарожнага будаўніцтва ў Беларусі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лорай Так. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія спецыялісты прадставяць Сусветнаму банку планы і праекты, у тым ліку па дарожным будаўніцтве. Прэзідэнт адзначыў той факт, што з боку Сусветнага банка аказваецца вялікая падтрымка Беларусі ў будаўніцтве аўтамабільных дарог. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь будзе таксама зацікаўлена і ў падтрымцы іншых праграм. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Сусветны банк аказаў вялікую дапамогу Беларусі ў мадэрнізацыі энергетычнай базы, што дало магчымасць значна рушыць наперад у энергаэфектыўнасці, а таксама ў пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС.