Прэзідэнт Беларусі прапануе Сусветнаму банку пашырыць фінансаванне праектаў дарожнага будаўніцтва ў краіне.

   
      Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Сусветнаму банку пашырыць фінансаванне праектаў дарожнага будаўніцтва ў Беларусі. Пра гэта  ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лорай Так. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія спецыялісты прадставяць Сусветнаму банку планы і праекты, у тым ліку па дарожным  будаўніцтве. Прэзідэнт адзначыў той факт, што з боку Сусветнага банка аказваецца вялікая падтрымка Беларусі ў будаўніцтве аўтамабільных дарог. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь будзе таксама зацікаўлена і ў падтрымцы іншых праграм. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Сусветны банк аказаў вялікую дапамогу Беларусі ў мадэрнізацыі энергетычнай базы, што дало магчымасць значна рушыць наперад у энергаэфектыўнасці, а таксама ў пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions